Яндекс.Метрика

Віншуем Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка са 110-годдзем з дня заснавання

25.11.2024

Ад усяго сэрца віншую Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка са значнай датай – 110-годдзем! Жадаю дасягненняў і перамог, прафесійнага і творчага росту, цікавых ідэй, невычэрпнага навуковага, практычнага і творчага патэнцыялу!

Наталля МІХАДЗЮК, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі Мінскага раённага выканаўчага камітэта:

– Далёкі 1992-гі… Як даўно гэта было! Колькі радасці і гонару: дзяўчына з правінцыйнага горада Асіповічы паступае ў адну з найлепшых устаноў вышэйшай адукацыі краіны – БДПУ. Каб трапіць на факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання (сёння – факультэт пачатковай адукацыі), неабходна было здаць усе іспыты на 5 балаў. Вось гэта ўзровень!

Наша група складалася з адных дзяўчат і была вельмі дружнай. Штодня на заняткі мы ішлі як на свята. Любімага педагога А.І. Андаралу ўзгадваю з асаблівым хваляваннем і павагай за выхаванне і прывіццё якасцей, якія вельмі спатрэбіліся ў жыцці. Гэта жаданне даведвацца новае, быць адказным, уменне размяркоўваць свой час і ранжыраваць ступень важнасці задач. Выкладчыкі alma mater вучылі нас быць добрымі, спагадлівымі, уласным прыкладам паказвалі, што ўменне прыйсці на дапамогу не менш важнае, чым прафесіяналізм. Праз шмат гадоў магу з упэўненасцю сказаць, што дзякуючы вучобе ў БДПУ я змагла стаць спецыялістам, цалкам гатовым і да педагагічнай, і да адміністрацыйнай дзейнасці.

Фотогалерея:

поделиться в: