Дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага ва ўсіх установах адукацыі Мінскага раёна ярка і запамінальна прайшоў  Дзень роднай мовы. Вучні Старасельскай школы падрыхтавалі літаратурна-музычную праграму Магутнае слова, роднае слова!”. Удзельнікі з гонарам расказвалі, што ім у спадчыну застаўся найкаштоўнейшы падарунак, вялікі нацыянальны скарб - жывая, мілагучная мова. Гледачы слухалі вершы і песні на роднай мове. Атрымалася сапраўднае свята беларускага слова, якое натхняе, ад якога адчуваеш цяпло роднай зямлі, роднага дома.

Акунуцца ў свет сялянскага жыцця, адчуць сябе  ў вобразах Міхала ці Антося з паэмы Я.Коласа Новая Зямля пашанцавала вучням Сярэдняй школы в. Новае Поле.

Віктарыны, гульні, конкурсы, якія былі арганізаваны ў Буцавіцкай СШ, накіраваны на выхаванне патрыятызму, любові да сваёй спадчыны, на папулярызацыю беларускай мовы.

Актыўна ўдзельнічалі вучні Заслаўскай СШ № 1 у інтэрактыўных гульнях “Знаўцы беларускай мовы”, флэшмобе “З Днём роднай мовы”.

У Азярцоўскай СШ была праведзена тэматычная гульня “Пагуляем у роднае слова”. Мэтай мерапрыемства было замацаваць веды вучняў аб мове, аб багацці і разнастайнасці моўных сродкаў, стварыць умовы для выхавання павагі і пачуцця любові да радзімы, роднай прыроды, беларускага слова.  

Вучні 10 – 11 класў Навадворскай СШ правялі віктарыну “Пазнай пісьменніка” для малодшых класаў.

У Лугаваслабадской СШ адбылася інтэрактыўная гульня “Перакладчыкі”.

У Дубаўлянскай СШ, як і ў многіх іншых, святкаванне пачалося з акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Вучні, бацькі, настаўнікі з задавальненнем адгадвалі загадкі, чыталі вершы, разгадвалі рэбусы, перакладалі словы, тлумачылі фразеалагізмы. Па выніках акцыі быў выбраны і ўзнагароджаны самы кемлівы мовазнавец школы. На перапынках праводзіліся конкурсы на лепшага перакладчыка, знаўца беларускіх традыцый. Прайшла агульная акцыя “Спяваем разам беларускія песні”.

Не толькі вучні, але і настаўнікі Заслаўскай СШ № 2 прымалі актыўны ўдзел у акцыі “Маё любімае беларускае слова”. Кожны жадаючы напісаў самае цікавае і дарагое для іх слова на роднай мове.

Да вучняў Лашанскай СШ завітала Купалінка з чароўным кошыкам. Разам з Купалінкай вучні перакладалі словы з беларускай мовы на рускую, адгадвалі загадкі, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, узнаўлялі праказкі.

Дзень роднай мовы падараваў вучням Мачулішчанскай СШ магчымасць не толькі далучыцца да прыгажосці роднага слова, прыняць удзел у лінгвістычных спаборніцтвах, але і сустрэцца з героямі Купалавай “Паўлінкі”. У школьным музеі “Спадчына” да Дня роднай мовы была падрыхтавана новая экспазіцыя “Рамёствы нашых продкаў”.

На працягу дня вучні і настаўнікі Папярнянскай СШ мелі магчымасць прыняць актыўны ўдзел у гульні “Пагуляем у роднае слова”, фразеалагічным калейдаскопе, моў́ным мітапе “Чароў́ны куфэрак”, інтэрактыўнай гульні “Ці ведаеш ты родную мову?”, акцыі “Тое, што нас яднае”, АРТ-чэленджы “Мова мая!”

Віктарына “Знаўцы беларускай мовы”, “Падарожжа па мовазнавii", музычныя хвілінкі былі арганізаваны ў Астрашыцка-Гарадоцкай СШ.

Сярод вучняў Прылцкай СШ была праведзена квэст-гульня “Загадкі з лесніковай пасады”. Вучні старэйшых класаў узялі інтэрв’ю ў вучняў і настаўнікаў “Што для іх родная мова?” і падрыхтавалі відэа з адказамі ўдзельнікаў.

У Дзень роднай мовы ў Пятрышкаўскай СШ прайшла вечарына “Спяшайцеся з паэтам сустрэцца”, прысвечаная жыццю і дзейнасці Ніла Гілевіча.

Вучні Рогаўскай СШ аформілі змястоўны і цікавы інфармацыйны стэнд пра буларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Падчас інтэрактыўнай гульні “Мова цудоўная” многія вучні Сеніцкай СШ № 2 змаглі атрымаць “магічныя валошкі” для паляпшэння адзнак. Вынікам арт-акцыі “Святочная паштоўка” сталі шчырыя пажаданні вучняў для роднай мовы ў яе свята. Узнёслы настрой падараваў вучням і настаўнікам музычны перапынак “Мова родная - мова модная”.

“Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову,”- пісаў Якуб Колас. Лепшыя ўдзельнікі свята ў Бараўлянскай СШ № 2 атрымалі буклеты з матэрыяламі пра жыццё і творчасць вядомых пісьменнікаў.

У анлайн-рэжыме настаўнікі і вучні ўстаноў адукацыі далучыліся да трансляцыі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Прыгожая, цудоўная, мілагучная, шчырая...Шмат эпітэтаў можна прывесці, услаўляючы родную мову. Для нас яна самая-самая! Не таму, што іншыя горшыя, а таму, што яна блізкая, свая. Няхай кожнае беларускае слова адгукаецца цеплынёй у сэрцах!

 

 

 

 

Фотогалерея: