Ва ўстановах адукацыі праходзіць дэкада беларускай мовы і літаратуры “Сакавіцкія світанкі”

14.03.2024

 

Агульны  цёплы, душэўны настрой надаў першы дзень, які прайшоў пад дэвізам: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. З самай раніцы ў школах пачаліся сюрпрызы: праводзілася латарэя: адгадаў беларускае слова – атрымай беларускую цукерку, выцягнуў прызавую латарэю з афарызмамі пісьменнікаў – атрымай сертыфікат “Антыдвойка”.   

Усе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у інтэрактыве “Любімае беларускае слова”. Вучні стараліся ўспомніць самабытныя беларускія словы, каб здзівіць сваіх аднакласнікаў, пісалі тое, што найбольш прыходзілася да душы. А вось самую вялікую папулярнасць набрала слова “каханне”.

Захапляльна праходзяць інтэрактыўныя гульні “Залацінкі роднай мовы”,  марафон “Мова родная   - мова модная”.

Вучні IX класаў ДУА “Прылуцкая сярэдняя школа” прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў”. Яны паказвалі сваю эрудыцыю ў веданні паходжання гарадоў, іх месцазнаходжанні, называлі даты стварэння беларускіх гарадоў. Пераможцы атрымлівалі дыпломы і закладкі для кніг з выявамі пісьменнікаў-юбіляраў.

Удзельнікамі арт-праекта “Беларускія краявіды” пашчасціла стаць вучням ДУА “Сярэдняя школа в. Новае Поле”. Хтосьці узрадаваўся, што хутка справіўся з задачай, а хтосьці расчуліўся, бо стварыць прыродную карціну было не так проста і хутка.

Для вучняў ДУА “Папярнянская сярэдняя школа” арганізавалі літаратурныя перапынкі “Маска, я цябе ведаю!”. У IX  класе прайшоў урок-гульня “Чароўны абрус пытанняў і заданняў”, а вучні X класа прынялі ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне “Ведай свой край!”.

Сустрэча з пісьменніцай Таццянай Каленік адбылася ў ДУА “Гатаўская сярэдняя школа”.

Вучні ДУА “Пятрышкаўская СШ” правялі акцыю “Чытаем вершы пра родную мову”. Узнесла і прачула гучалі словы пра наш неацэнны скарб. У час правядзення вечарыны “Спяшайцеся з паэтам сустрэцца”, прысвечанай Нілу Гілевічу, гучалі вершы паэта і песні,  напісаныя на яго творы.

 

З мэтай выхавання пачуцця гонару за сваю Радзіму ў ДУА “Навасельская сярэдняя школа” была праведзена пазнавальная гульня “Краіна, у якой я жыву”. У ходзе мерапрыемства вучні з энтузіязмам спаборнічалі ў ведах пра Беларусь, яе славутых землякоў, нацыянальныя традыцыі і звычаі.

Вучні ўстаноў адукацыі прынялі ўдзел у прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”, створаных сваімі рукамі, праявілі творчыя здольнасці і ад шчырага сэрца зычылі мове квітнець, гучаць і не знікаць.

У рамках дэкады праводзяцца школьныя конкурсы чытальнікаў мастацкага слова “Жывая класіка”. Пераможцы стануць удзельнікамі раённага конкрсу, які пройдзе 26 сакавіка 2024 года ў ДУА «Ждановіцкая сярэдняя школа».

Фотогалерея: