Популяризация белорусского языка

25.10.2022

          Ва ўстановах адукацыі рэгулярна праводзіцца актыўная работа па рэалізацыі Плана мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 і наступныя гады. Так, вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Навасельская сярэдняя школа” наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, пабывалі на  плошчы Якуба Коласа ў Мінску. Паездка была прымеркавана да знакавай падзеі ў культурным жыцці нашай краіны – 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Падчас экскурсіі вучні пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыццёвага і творчага шляху Якуба Коласа, убачылі яго працоўны кабінет, бібліятэку, асабістыя рэчы. Сустрэча з творчасцю Якуба Коласа стала чарговым крокам знаёмства з нашым вялікім суайчыннікам.

            Вучні дзяржаўнай установы адукацыі Пятрышкаўская сярэдняя школа сустэліся з дзіцячай пісьменніцай Карнавухавай І.А. Яна прэзентавала сваю новую кнігу, зачытала ўрыўкі з яе, адказала на пытанні вучняў.

             У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў Папярнянскай сярэдняй школе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Мама – сонейка маё!”, на якую былі запрошаны матулі. Вучні для свайго самага роднага чалавека чыталі вершы, спявалі песні. С цеплынёй былі падрыхтаваны для матуль не толькі віншавальныя паштоўкі, але і букет з вершамі, якія дзеці склалі самастойна. Матулі з задавальненнем назіралі за дзеткамі і атрымалі шмат радасных эмоцый. Свята прайшло ў вельмі цёплай і душэўнай абстаноўцы. Пасля дзеці з  мнагадзетных сямей разам са сваімі бацькамі на тэрыторыі школы пасадзілі яблыні.

                  У дзяржаўнай установе адукацыі “Азярцоўская сярэдняя школа” прайшоў паэтычны марафон “Мова – крыніца натхнення”.  Вучні з радасцю пісалі словы ўдзячнасці, гонару і пашаны сваёй роднай мове. Далоні з пажаданнямі ўрачыста прымацоўвалі на дошку, быццам паціскалі руку жывой беларускай мове. Уважліва слухалі вершы пра беларусскую мову.

 

 

Фотогалерея: