Паседжанне бацькоўскага клуба «Вясёлка»

23.09.2022

У дзяржаўнай установе адукацыі «Навасельскі яслі-сад»  22 верасня прайшло першае паседжанне бацькоўскага клуба "Вясёлка".

Сімвалічна, што яно адбылося як раз на тыдні роднай мовы. Бацькі з захапленнем прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабу народнай лялькі з папяровых сурвэтак, танцавалі "Кракавяк", сталі ўдзельнікамі анлайн-экскурсіі ў музей "Спадчына".

Кульмінацыяй паседжання стала драматызацыя казкі "Рэпка"     на беларускай мове.

Фотогалерея: