Пра куток беларускіх народных і аўтарскіх казак

22.09.2022

З 2020 года ў дашкольнай установе адукацыі “Навасельскі яслі-сад” пачала сваю дзейнасць тэатральная студыя “Жаронцы”, у якой выхаванцы фарміруюць і пашыраюць уяўленні пра фальклорныя і літаратурныя творы розных жанраў у адпаведнасці з праграмай дашкольнай адукацыі.


Тэатральная студыя рэгулярна папаўняецца рознымі відамі тэатраў, якія ствараюць педагогі і бацькі выхаванцаў, што дазваляе праводзіць цікавыя забавы па матывах беларускіх народных і аўтарскіх казак ва ўсіх узроставых групах. Самымі частымі наведвальнікамі студыі з’яўляюцца ўдзельнікі тэатральна-фальклорнага гурта “Крынічка” - выхаванцы дашкольнай установы.


У рамках тыдня роднай мовы музычным кіраўніком Глебік Таццянай Станіславаўнай у памяшканні студыі быў створаны куток беларускіх народных і аўтарскіх казак “Залатая скарбонка”. Падчас наведвання якога дзеці з захапленнем разглядалі кніжачкі, гулялі ў забаўлянкі і глядзелі лялечны спектакль па беларускай народнай казцы “Кот, ліса і пеўнік”.


“Зерне трапляе ў жорны і адбываецца цуд: яно ператвараецца ў муку”. Так і педагогі дзяржаўнай установы адукацыі “Навасельскі яслі-сад” спадзяюцца, што дзейнасць тэатральнай студыі таксама стане цудам: дапаможа ім у выхаванні духоўна-маральных якасцей выхаванцаў.

Фотогалерея: