Тыдзень роднай мовы

23.09.2022
Ва ўстановах адукацыі працягваюцца мерапрыемствы Тыдня роднай мовы.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-пачатковая школа аг. Ждановічы” арганізавана выстава вучэбнай літаратуры на беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”, прайшла тэматычная вечарына “Шануйце беларускую мову і захапляйцеся  ёю”. Вучні з педагогамі абмеркавалі каштоўнасці роднай мовы, падкрэслілі важнасць беларускай шматвяковай гісторыі ў аспекце роднай мовы.

У дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Крупіцкая сярэдняя школа” прайшоў гастранамічны фэст “Беларуская кухня”. Удзельнікі  пазнаёміліся са стравамі, якія спажывалі нашы продкі. Прагучалі ўрыўкі з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”.

У рамках правядзення Тыдня роднай мовы у дзяржаўнай установе адукацыі  “Заслаўская гімназія” з мэтай далучэння вучняў да беларускай мовы і культуры была арганізавала віртуальная гульня-экскурсія па мясцінах Беларусі. Пасля гульні вучні стварылі флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы”, у якім адлюстравалі свае веды аб сімвалах роднай краіны, аб памятных датах. А потым гэтыя флаеры дзеці прэзетавалі вучням малодшых класаў. 

У рамках творчага марафону вучнямі малодшых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Заслаўская сярэдняя школа № 2 імя М.К.Пуцейкі”  была арганізавана выстава творчых работ “Я люблю родную мову”, дзе вучні выказалі любоў да роднай мовы, такой прыгожай і пяшчотнай. Вучні 6 класаў праводзілі сумесна з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры акцыю “Размаўляй  са мной па-беларуску”.

Завочнае падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю беларускіх паэтаў і пісьменнікаў «Пуцявінамі роднага слова», прайшло у дзяржаўнай установе адукацыі “Заслаўская сярэдняя школа № 1”. Падчас правядзення мерапрыемства вучні не толькі пачулі цікавую інфармацыю аб захапляльных вандроўках вучняў і настаўнікаў нашай школы па мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, У.Караткевіча і іншых мастакоў слова, але і самі паўдзельнічалі ў складанні будучых маршрутаў, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад наведвання падобных мясцін. Флэшмоб “Я люблю родную мову” – даніна павагі, пашаны роднай мове, гонар за яе існаванне. У нас няма большага багацця, чым мова. Без мовы не можна існаваць і развівацца грамадства. Гэта наш сімвал, роўны сцягу, гербу і гімну краіны.

 

Фотогалерея: