Віншуем удзельнікаў конкурса творчых работ «Краіна талентаў»

21.09.2022

      Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі абвясцілі  конкурс творчых работ «Краіна талентаў», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.

       Да ўдзелу ў літаратурным конкурсе былі запрошаны школьнікі ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў.

       На конкурс было даслана больш за 500 работ з розных  куточкаў Беларусі. Падвядзенне вынікаў адбылося ў Добрушы ў рамках правядзення Дня беларускага пісьменства.

      Віншуем вучняў ДУА «Мачулішчанская сярэдняя школа імя Герояў Савецкага Саюза Удавенка І.Ц. і Гаманенка М.В. », атрымаўшых дыпломы па выніках конкурсу: Арлову Ладу (эсэ «Бярозавы  гай») і Мельнікаву Марыю (аповед «Вераб’іна-рабінавы час»).