Тыдзень роднай мовы працягваецца

20.09.2022

Другі дзень рэспубліканскага Тыдня роднай мовы​ ў ДУА «Дзіцячы сад аг. Сеніца» пачаўся з гульні​ «Цудоўны мяшочак», у якую прапанавала пагуляць Васілінка не толькі дзецям, але і іх бацькам              і нават загадчыку дзіцячым садком Мяльніцкай Вользе Васільеўне.

А выхаванцы старэйшых групп паспрабавалі сябе ў дыдактычнай інтарактыўнай гульні «Мая Радзіма - Беларусь". Пад дэвізам «Трэба —​ вазьмі, не трэба —​ прынясі!» стартаваў буккросінг «Чытаем                  па-беларуску», галоўнай мэтай якога з’яляецца папулярызацыя чытання дзецям беларускамоўных твораў.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы Цэнтр развіцця дзіцяці “Каласок” у старэйшай групе №1 прайшла віктарына “Знаўцы сваей краіны, сваей мовы”, а таксама тэматычны занятак “Я нарадзіўся беларусам”. Выхаванцы старэйшай групы №3 падрыхтавалі беларускамоўную пастаноўку “ У госці да бабулі”. Акрамя гэтага       установе адукацыі прайшоў марафон “Мова родная – мова модная” (выкананне беларускіх песень).

А ў выхаванцы дзiцячага садка в. Ляскоука групы iнтэгрыраванага навучання i выхавання, працягваючы эстафету па Тыдню роднай мовы, малявалi беларускае нацыянальнае адзенне для Янкi i Янiны, вывучалі назвы элементаў гэтага адзення.

Педагогі дзяржаўнай установы адукацыі "Навасельскі яслі-сад" у рамках тыдня роднай мовы праводзяць сярод бацькоў анлайн-апытанку "Перакладзі на родную мову" у сацыяльнай сетцы Instagram.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад п.Юбілейны” прайшоў паказ адзення ў традыцыйным стылі “Будзь у трэндзе”. Выхаванцы даведаліся і прадэманстравалі, што традыцыйны касцюм беларусаў складаўся з сарочкі, спадніцы, фартуха, безрукаўкі, галаўнога ўбора, абутка, навясных упрыгожанняў. А таксама даказалі,што мы, беларусы, можам і павінны ператвараць традыцыі ў сучаснасць, каб зберагчы скарбы народнай культуры, зрабіць іх набыткам будучых пакаленняў      і безумоўна быць у трэндзе!

Фотогалерея: