Тыдзень роднай мовы

19.09.2022

         З 19 па 23 верасня 2022 года y Рэспублiцы Беларусь праходзiць  Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!».

          У першы дзень тыдня дзяўчынкі і хлапчукі  з дзiцячага садку в. Ляскоўка дакрануліся  да вытокаў беларускай мовы, пачулі мілагучныя беларускія песні і музыку беларускіх кампазітараў, больш падрабязна пазнаёміліся  з беларускім народнымі прыказкамі і прымаўкамі, а таксама пашыралі актыўны слоўнік беларускімі словамі.

          А выхаванцы з  дзіцячага садку аг. Сеніца прынялі ўдзел у анлайн-чэленджы «Маё любімае слова па-беларуску». Воблака з любімых слоў        па-беларуску стварылі педагогі,​ выхаванцы і іх бацькі.​

Фотогалерея: