Живая классика

01.06.2022
31 мая 2022 года падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.

            У конкурсе прынялі ўдзел 98 навучэнцаў 1–10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі свае відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.

             У склад журы конкурсу ўвайшлі галоўны рэдактар часопіса “Мастацтва і школа”, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук Святлана Іванаўна Колбышава (старшыня), пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Уладзіміравіч Клімковіч, дырэктар выдавецтва для дзяцей “Элбіпрэс” Людміла Ярошаўна Ляскоўская, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

            Віншуем   пераможцаў:

ў 1-й узроставай катэгорыі (пачатковыя класы):

Руслана Вараб’ёва, навучэнка ДУА “Мачулішчанская сярэдняя школа імя Герояў Савецкага Саюза Удавенкі І.Ц. і Гаманенкі М.В.” Мінскага раёна, дыплом 3-й ступені (Жанна Каралёнак, “Дзедава забава”);

ў 3-й узроставай катэгорыі (7–8 класы):

Максім Ляпешка, навучэнец ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я.Купалы” Мінскага раёна, дыплом 1-й ступені (Кандрат Крапіва, “Мядзведзь і два зайцы”);

ў 4-й узроставай катэгорыі (9–10 класы):

Арсеній Астаповіч, навучэнец ДУА “Бараўлянская гімназія” Мінскага раёна, дыплом 2-й ступені (Васіль Зуёнак, урывак з “Паэмы лёсу”);

 

Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогаю!

Жадаем Максіму Ляпешка поспехаў на рэспубліканскім этапе конкурсу!