"Гуканне вясны"

12.04.2022
З мэтай маральна-патрыятычнага выхавання, забеспячэння планамернай і паслядоўнай перадачы гістарычнага і сацыяльнага вопыту беларускага народа, выхавання павагі і гонару да нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Беларусь у дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад в. Аксакаўшчына" Мінскага раёна 11 красавіка прайшло фальклорна-абрадавое свята "Гуканне вясны"

          Гуканне вясны - старажытнае фальклорна-абрадавае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца вясноваму сонцу і праганяюць зіму.  Гуканне вясны - свята не толькі яркае, але і вельмі музычнае. Клікаць вясну пачыналі дзяўчыны, яны спявалі песні-вяснянкі, песні-заклічкі. Выхаванцы дашкольнай установы «Яслі-сад в. Аксакаўшчына" таксама выконвалі песні "Жавароначкі, прыляціце", "Вясна-красна", гулялі ў беларускія народныя гульні.

Фотогалерея: