Жывая класіка

29.03.2022
29 сакавіка на базе ДУА “Ждановіцкая сярэдняя школа” адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

У конкурсе прынялі ўдзел 39 вучняў амаль з усіх устаноў адукацыі. Канкурсанты дэкламавалі творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, спаборнічалі ў артыстызме і тэхнічнасці выканання. Да конкурсу ўсе старанна падрыхтаваліся. Многія падабралі музычнае суправаджэнне, спецыяльныя касцюмы і дадатковыя атрыбуты.

Дыпломы першай ступені атрымалі:

Ляпешка Максім,  ДУА “Сеніцкая СШ імя Я.Купалы”

Вераб’ёва Руслана, ДУА “Мачулішчанская сярэдняя школа імя Герояў Савецкага Саюза Удавенкі І.Ц. і Гаманенкі М.В.”

Буркоўская Ксенія,  ДУА “Навасельская сярэдняя школа”

Дыпломы другой ступені атрымалі:

Астаповіч Арсеній, ДУА “Бараўлянская гімназія”

Бяляцкі Уладзіслаў,  ДУА “Замастоцкая сярэдняя школа”

Лукашэвіч Вікторыя, ДУА “Прывольненская СШ”

Дыпломамі трэцяй ступені ўзнагароджаны:

Шаўчук Марыя, ДУА “Гатаўская сярэдняя школа”

Малышчыц Адэля, ДУА “Заслаўская гімназія”

Шруб Анастасія, ДУА “Семкаўская сярэдняя школа”

Пахвальнымі водгукамі адзначаны: 

Дыгала Захар, ДУА “Бараўлянская сярэдняя школа”

Шаўчэнка Павел, ДУА “Трасцянецкая сярэдняя школа”

Баравы Кірыл,  ДУА “Рогаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Журы таксама адзначыла ўдалае музычнае суправаджэнне выступленняў Моштыль Ганны (ДУА “Бараўлянская сярэдняя школа № 2”), Янкоўскай Аляксандры (ДУА “Заслаўская сярэдняя школа № 2 імя М.К.Пуцейкі”), Сабалеўскай Сафіі (ДУА “Каладзішчанская сярэдняя школа № 2”), стрыманасць і пранікнёнасць выступленняў Чыканоўскага Мацвея (ДУА “Крупіцкая сярэдняя школа”), Шылько Паліны (ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа п. Шаршуны”), Ільюцік Анастасіі (ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – пачатовая школа аг. Ждановічы”).

Дзякуй вучням і іх настаўнікам, якія падаравалі ўсім прысутным сапраўднае свята беларускай паэзіі.

 

 

Фотогалерея: