...Вы паслухайце родную мову

28.02.2022
Па традыцыі напрыканцы лютага выхаванцы і педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі прымаюуь удзел у тэматыным тыднi, прысвечаным роднай мове.

Вы паслухайце родную мову:

Жаўруковаю песняй звініць…

Колькі фарбаў, адценняў у слове!

Як пявуча ліецца-гучыць!

Родная мова з`яўляецца значным сродкам далучэння дзяцей да культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнай годнасці. Менавіта родная мова садзейнічае духоўнаму развіццю асобы дзіцяці.  І  дзеля таго, каб яшчэ лепш спазнаць родную мову, зразумець яе глыбіню і непаўторнасць, педагогi робяць тэматычныя дні цікавымі і пазнавальнымі для ўсiх выхаванцаў i iх бацькоў:  распавядаюць пра творчасць вядомых беларускіх паэтаў Я.Коласа і Я. Купалы, праводзяць літаратурныя чытанні, забавы, народныя беларускія гульні, малююць,  спяваюць беларускія песні, для ўсіх жадаючых прапануюць майстар-класы па вырабу беларускай лялькі-абярэгу.

       Родная мова шмат не патрабуе. Трэба хоць адзін дзень або некалькі хвілін размаўляйць на ёй, каб адчуць асалоду ад родных слоў…

Фотогалерея: