Дзень роднай мовы

25.02.2022

Папулярызацыя роднай мовы і літаратуры сярод вучняў, ушанаванне юбіляраў года, магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці кожны год адбываецца падчас правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.

Разнастайныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ва ўстановах адукацыі Мінскага раёна, дазваляюць дзецям пашырыць чытацкі кругагляд, раскрыць таямніцы роднага слова.

Музычнае суправаджэння свята роднай мовы не абыходзіцца без жывой музыкі і беларускіх песень.

Тэматычная фотазона запрашае ўсіх жадаючых зрабіць прыгожы фотаздымак.

Стэнд “Жыве мая родная мова” дае магчымасць і вучням, і настаўнікам запісаць самыя любімыя беларускія словы.

У цікавай акцыі “Мова нанова” удзельнічаюць вучні пачатковых класаў, ім прапануюцца мультфільмы, агучаныя вучнямі старэйшых класаў на беларускай мове.     

Квэсты для вучняў рознага ўзросту чакалі на кожным перапынку. Інсцэніроўкі беларускіх твораў адбываліся на ўроках літаратуры і пакзакласных мерапрыемствах.

У конкурсе праектаў “Мая родная мова” змаглі паўдзельнічаць вучні рознага ўзросту. Атрымаліся цікавыя творчыя работы. Аматары лялечнага тэатра “Батлейка” былі ў захапленні ад пастановак п’ес.

Літаратурныя чытанні, прысвечаныя класікам беларускай літаратуры, далі магчымасць даведацца пра цікавыя факты з жыцця пісьменніка, прадставіць яго творы, паўдзельнічаць у конкурсе на лепшага чытальніка.

Штогод вучні ўдзельнічаюць у літаратурных конкурсах, становяцца быццам сааўтарамі вядомых беларускіх пісьменнікаў.

Літаратурна-музычныя кампазіцыі становяцца сапраўдным святам роднай мовы. Удзел прымаюць усе жадаючыя: настаўнікі, вучні, іх бацькі.                    

Музычныя перапынкі робяць цікавым адпачынак вучняў. Усе: настаўнікі, дзеці – далучаюцца да школьных музычных гуртоў і спяваюць разам беларускія песні. Песня яднае ўсіх.

Знаёмства з беларускімі традыцыямі дае магчымасць паглыбіцца ў мінулае нашых продкаў, спазназнаць светапогляд і душу свайго народа, дакрануцца да сапраўднага багацця, скарба, мець магчымасць дзецям ўсвядоміць сябе ўдзельнікамі працэсу захавання спадчынных традыцый.

О матчына мова! Маленства вясна!

Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,

Бо ты, як і маці, на свеце адна.

Фотогалерея: