«Калядная зорка» ззяе над Мінскім раёнам

17.01.2022

«Калядная зорка»ззяе над Мінскім раёнам

 

          З 8 па 19 лістапада 2021 года года адбыўся абласны этап XXV рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка».

          Выстава-конкурс праводзіўся для навучэнцаў ва узросце ад 8 да 16 гадоў па наступных намінацыях: “Калядная зорка”; “Навагодняя ялінка”; “Ёлачная цацка”; “Сувенір-падарунак”; “3імовыя святы Беларусі”; “Беларуская зіма”; “3імовы спорт”; “Навагодні персанаж”; “Арт-аб’ект”; “Навагодні касцюм”; “Арт-анімацыя”.

          Выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці  праводзіўся з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцау праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.

          Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка»

У скарбонцы перамог Мінскага раёна   8 дыпломаў.

 

Віншуем пераможцаў!