Расцём беларусамі

27.10.2021

Скарбы мовы, скарбы пазнання, навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру. Хтось, магчыма, не вывучаў родную мову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведае абмежаваную колькасць слоў, але ж хоча узбагаціць слоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. А калi ж, наогул, трэба пачынаць далучыць дзяцей да роднай мовы ?

       У  дзяржаўнай установе «Бараўлянскi дзiцячы сад №3» ведаюць аказ на гэта пытанне.  Выхавацелi дашкольнай адукацыi i музычныя кiраўнiкi дапамагаюць бацькам далучыць дзяцей да роднай мовы ужо з трох гадоў. Кожную пятнiцу педагогі, размаўляючы па-беларуску,  запрашаюць выхавальнікаў і бацькоў прыняць удзел у гульнях спаборніцкага характару, якія стымулююць актыўнасць дзяцей у набыцці і дэманстрацыі ведаў нацыянальных асаблівасцяў, традыцый, фактаў гісторыі: конкурсы-віктарыны «Спадчына», «Па сукенцы бачуць, хто такі ідзе» (знатакі беларускага адзення), «Што, дзе, калі», конкурсы «Вытокі», «Крыжаванкі», гульні-падарожжы: «Падарожжа па Беларусі (Курган Славы, Хатынь, Брэсцкая крэпасць)», «Экскурсія па г.Мінску», «Падарожжа па рэках і азёрах Беларусі», «Буйныя гарады Беларусі», «Запаветныя мясціны Беларусі», з дапамогай вiртуальных экскурсiй знаёмяць са славутасцями Мінска і  краiны, са сваёй малой радзімай, а таксама прапануюць бацькам беларускія сайты (http://kazki.unicef.by/,http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei, http://www.veselka.by/,http://www.veselka.by/?page_id=4543), якія дапамогуць далучыць дзяцей да багацця роднай мовы, сфарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе.

 

Фотогалерея: