Архив новостей - Управление по образованию, спорту и туризму Минского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Пасяджэнне раённага літаратурна-творчага аб’яднання “Купалінка”

19.12.2018

Пасяджэнне раённага літаратурна-творчага аб’яднання “Купалінка” адбылося 11 снежня 2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гатаўская сярэдняя школа”. Удзельнікі мерапрыемства з захапленнем праслухалі літаратурна-музычную кампазіцыю “І пакуль на зямлі ёсць любоў”, прысвечаную творчасці вядомага беларускага кампазітара Ігара Лучанка. Сустрэча з кандыдатам гістарычных навук Мікалаем Аляксандравічам Плавінскім дала магчымасць пазнаёміцца з навінкамі навукова-папулярнай літаратуры ў галіне археалогіі і гісторыі Беларусі. Паэтычную майстэрню “Хоку і танка – кароткая песня або геніяльная прастата” правяла Чашун Р.Г., настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Ждановіцкая сярэдняя школа”. Свае вершы і празаічныя творы прачыталі ўсе ўдзельнікі пасяджэння. Вучні і настаўнікі расказалі пра дзейнасць школьных аб’яднанняў: сустрэчы з пісьменнікамі, экскурсіі, літаратурныя вечарыны, віртуальныя праекты. Куратар аб’яднання член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікола Чарняўскі прэзентаваў свае новыя кнігі “Дажынкі” і “Обед по нотам”, прачытаў вершы, даў парады юным творцам.